Она так и сделала, бросила щепочку в озеро — щепочка оборотилась золотым селезнем и поплыла по воде.
Пришел на то озеро Змей Горыныч — вздумал поохотничать, увидал золотого селезня. «Дай, — думает, — живьем поймаю!» Снял с себя чудесную рубашку, что Ивану купеческому сыну воробей подарил, и бросился в озеро. А селезень все дальше, дальше, завел Змея Горыныча вглубь, вспорхнул — и на берег, оборотился добрым молодцем, надел рубашку и убил змея. После того пришел Иван купеческий сын во дворец, Елену Прекрасную расстрелял, а на ее служанке женился и стал с нею жить-поживать, добра наживать.
Волшебное зеркальце
№210
Быў сабе круль з крулевай і мелі адну дачку́ вельмі харошую. После ў караля жонка ўмерла, і ён ажаніўся з другою, харошчаю, як была першая; але дачка́ ад першей жонкі за яё харошчая. Аднаго разу жонка караля падышла да люстра і пытаецца: «Люстро, люстро! Чы харошая я?» — «Ты харошая, але твая пасербіца яшчэ харошчая!» — адказало люстро. Тая крулева казала лакею весці пасербіцу на спацыр, там яё забіць і прынесці на тарэлцы серца. Лакей зараз павёў кралеўну на спацыр, сказаў ёй ўсё, што казала крулева, і намейсцо каралеўны забіў сабаку, выняў серца і, палажыўшы на тарэлцу, аднёс да крулевай; а кралеўне сказаў, каб яна ішла, куды сабе хочэ.
Крулева вельмі была рада, што стра́ціла сваю пасербіцу, ад сабе харошчую; а кралеўна, разстаўшыся з лакеем, пашла туды, куды панясуць очы. Ідзе яна дак ідзе — аж у лесе стаіць палац, аж там у ўсіх пакоях папрыбірано і нікога няма. Яна хадзіла па том палацы, хадзіла, аж прыязджаюць дванаццаць мужчын; а тые мужчыны былі дванаццаць братоў каралевічаў, каторые жылі ў летнім палацы. Хадзілі яны па ўсіх пакоях, аж у адном у самам астатнем знашлі панну. Разглядзеўшы яё, кажды з ней захацеў жаніцца; але як не маглі пагадзіцца, то узялі яё сабе за сястру і вельмі уважалі.
Тая крулева была пэўная, што пасербіцы няма; але аднаго раза, прэз цякавосць, падышла да люстра і запыталася: «Люстро, люстро! Чы харошая я?» — «Ты харошая, але твая пасербіца яшчэ харошчая — у дванаццаці братоў каралевічаў». Крулева казала прывясці да сабе бабу-чараўніцу і, даўшы ёй многа грошэй, сказала: «Глядзі ты мне, кабы пасербіцы маёй ў тры дні не было!» — «Добра!» — сказала чараўніца, перабралася за крамарку і пашла. Прыходзіць да таго палацу, гдзе жыла кралеўна, аж там нікога боле не застала — толькі адну кралеўну, сядзеўшую пад акном. Кралеўна, ўбачыўшы бабу, казала за́раз яё да сабе прывесці і стала разпытвацца: аткуль яна? «Я хаджу па свеце, каб што-небудзь зарабіць; я крамарка і маю да продання іголкі, шпількі, персцёнкі і другія тавары». — «Ну, пакажы!» — сказала кралеўна. Тая баба зачала паказваць персцёнкі, і кралеўна адзін упадабала, заплаціла болей — колькі баба хацела, і адправіла яё. Доўго перабірала кралеўна той персцёнак, а после ўлажыла на палец. Як ўлажыла, так зрабілася нежывою.
Папрыязджалі браты з палявання і зараз пабеглі вітацца з сястрою. Входзяць у яё пакой — аж яна ляжыць нежывая. Плакалі браты, плакалі, а после зачалі разбіраць, как улажыць другое адзене; толькі што яны зачалі разбіраць, аж адзін зняў персцёнак; як зняў персцёнак, дак кралеўна ажыла і, ўстаўшы, сказала: «Як я смачно спала!» — «Ты ня спала, але была нежывая; цябе нехта ачараваў», — сказалі брацця. «Гэта, мусібыць, баба, ў каторай я купіла персцёнак, мяне ачаравала». Браты, на другі дзень выезджаючы, прыказалі, каб нікога да палацу не ўпущаць.
Крулева ізноў прышла да люстра пытацца, і тое такса́мо адказало, што «ты харошая, а твая пасербіца яшчэ харошчая». Зараз паслала крулева па тую чараўніцу і прыказала ей канечне страціць з свету пасербіцу. |